29 мая 2025 г. адбудзецца рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян

26.05.2025

Любы жадаючы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў.

Час і месца прафсаюзнага прыёму ў вашым раёне ці горадзе можна даведацца ў абласных (Мінскім гарадскім) аб'яднаннях прафсаюзаў. Указаная інфармацыя будзе размешчана на сайтах абласных (Мінскага гарадскога) аб'яднанняў прафсаюзаў.

У абласных (Мінскім гарадскім) аб'яднаннях прафсаюзаў ажыццяўляецца папярэдні запіс на прафсаюзны прыём. Папярэдне запісацца можна асабіста, па тэлефоне, праз сайт, па адрасе электроннай пошты абласных (Мінскага гарадскога) аб'яднанняў прафсаюзаў.

У прававым прыёме прымуць удзел прававыя інспектары Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый:

Галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Вольга Кудзімава правядзе прафсаюзны прававы прыём у філіяле "Баранавіцкі завод будаўнічых дэталяў і канструкцый" ААТ "Дарбудмантажтрэст" па адрасе г. Баранавічы, вул. Фралянкова, 1 (з 10:00 да 12:00) і ў ААТ "Баранавіцкі завод запасных частак "АВТАКА" па адрасе г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 311 (з 12:15 да 14:15).

Тэлефон для папярэдняга запісу – 8 (0162) 50 71 09, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза Кацярына Шастак правядзе прафсаюзны прававы прыём у філіяле "Аўтамабільны парк №9 г. Камянец" ААТ "Брэстаблаўтатранс" па адрасе г. Камянец, вул. Індустрыяльная, 8 (з 9:00 да 11:00) і ў Камянецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па адрасе г. Камянец, вул. Савецкая, 11 (з 11:15 да 13:15).

Тэлефоны для папярэдняга запісу – 8 (0162) 50 71 09, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза Міхаіл Казлоўскі правядзе прафсаюзны прававы прыём у філіяле "Сенненскае дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №38" РУП "Віцебскаўтадар" па адрасе г. Сянно, 1-ы завулак Чырвонай Слабады, 13 (з 8:30 да 10:30) і ў філіяле "Аўтатранспартнае прадпрыемства №20 г. Сянно" ААТ "Віцебскаблаўтатранс" па адрасе г. Сянно, вул. Завадская, 27 (з 11:00 да 13:00).

Тэлефон для папярэдняга запісу – 8 (0212)26 18 48, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза Таццяна Таргонская правядзе прафсаюзны прававы прыём на Аўтастанцыі "Карма" ААТ "Гомельаблаўтатранс" па адрасе г.п. Карма, вул. Леніна, 38 (з 10:00 да 12:00) і ў філіяле "Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №46" РУП "Гомельаўтадар" па адрасе г. Чачэрск, вул. Савецкая, 74 (з 13:00 да 15:00).

Тэлефоны для папярэдняга запісу – 8 (0232) 32 90 85, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза Дзмітрый Бязмен правядзе прафсаюзны прававы прыём у філіяле "Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №160" КУП "Гроднааблдарбуд" па адрасе г.п. Бераставіца, вул. Леніна, 37 (з 10:00 да 12:00) і ва ў філіяле "Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №209" КУП "Гроднааблдарбуд" па адрасе г.Свіслач, вул. Камсамольская, 52 (з 14:00 да 16:00).

Тэлефоны для папярэдняга запісу – 8 (0152) 62 44 52, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза Вольга Скурчык правядзе прафсаюзны прававы прыём у філіяле "Аўтамабільны парк нумар 18" ААТ "Мінаблаўтатранс" па адрасе г. Жодзіна, вул. Працы, д. 3 (з 10:00 да 12:00) і ў ТАА «Шынмаркет»: г. Жодзіна, вул. Маскоўская, 66 (з 12:30 да 14:30).

Тэлефоны для папярэдняга запісу – 8 (017) 323 39 23, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут

belproftrans.1prof.by