Выстаўка MILEX-2025 праходзіла з 21 па 24 мая і чарговы раз пацвердзіла статус найважнейшай пляцоўкі для дэманстрацыі дасягненняў ваенна-прамысловага комплексу і ўмацавання стратэгічнага партнёрства. Яе ўдзельнікамі сталі 150 кампаній з Беларусі, прадстаўнікі Індыі, Ірана, Кітая, Пакістана і Расіі, а таксама афіцыйныя дэлегацыі з амаль 30 краін. За час работы выстаўкі яны абмеркавалі ўвесь спектр актуальных праблем, які стаіць перад зброевай галіной і навуковай супольнасцю.
Паводле слоў Дзмітрыя Пантуса, у параўнанні з папярэдняй выстаўкай у 2023 годзе мерапрыемства істотна прырасло па колькасці прадстаўленых на ім кампаній і сумах падпісаных кантрактаў.
"Мы пабілі рэкорд мінулай выстаўкі MILEX, калі ў нас было кантрактаў на $277 млн, - адзначыў Дзмітрый Пантус. - У гэтым годзе - крыху больш як $390 млн. Мы вельмі цесна працуем з Расійскай Федэрацыяй, кааперацыйныя сувязі дасягнулі свайго апагея, і сёння ВТС (ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА) паміж нашымі краінамі знаходзіцца на своеасаблівым максімуме. Ні адзін выраб Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь без сумесных паставак не абыходзіцца. І мы ўжо нават не лічым гэта за замежны прадукт. Шмат рэалізуецца сумесных доследна-канструктарскіх работ".
Дзмітрый Пантус звярнуў увагу, што паміж краінамі сёння завяршаецца фарміраванне праграмы па ВТС да 2030 года. Нягледзячы на націск і санкцыі, плённае супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці прадаўжаецца, а сама сфера актыўна развіваецца. "Шмат работы зроблена для таго, каб мы адчувалі сябе ўпэўнена, - дадаў ён. - І мы прадаўжаем адчуваць сябе ўпэўнена - гэта плён сапраўднай і шчырай сумеснай работы".