Так да дакументаў, якія сведчаць асобу, адносяцца:
- ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна;
- біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Да дакументаў для выезду і ўезду ў Рэспубліку Беларусь адносяцца:
- біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- біяметрычны дыпламатычны пашпарт;
- біяметрычны службовы пашпарт;
- біяметрычны праязны дакумент.
ID-карта распаўсюджвае сваё дзеянне толькі на тэрыторыі нашай краіны.
На сённяшні дзень уладальнік ID-карты, пры наяўнасці счытваючай прылады, можа ўзаемадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі, не выходзячы з дому.
Так, напрыклад, адзіны партал электронных паслуг "Е-Паслуга" таксама дае магчымасць уладальніку ID-карты, падаць заяву на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры, што ажыццяўляецца ў краіне ў электроннай форме, і падпісаць яе электронным лічбавым подпісам, які змяшчаецца на ID-карце. А ўладальнікі смартфона, абсталяванага NFC, праз мабільны дадатак "Е-Паслуга" маюць магчымасць атрымаць доступ да электронных паслуг прама ў сябе ў тэлефоне.
Біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - "замежны пашпарт" - з'яўляецца дакументам, для выезду і ўезду ў Рэспубліку Беларусь, вонкава ён падобны на пашпарт узору 1996 года, змяшчае асноўныя персанальныя дадзеныя ўладальніка.
Ён гэтак жа змяшчае фотавыяву ўладальніка, прозвішча і ўласнае імя, дату і месца нараджэння, грамадзянства, ідэнтыфікацыйны нумар і нумар дакумента, яго вiд, код Рэспублікі Беларусь, дату выдачы дакумента і тэрмін яго дзеяння, а так жа орган выдачы, машынасчытвальную зону.
Адметнай і пераважнай рысай "загран пашпарта" ад пашпарта ўзору 1996 года з'яўляецца магчымасць афармлення двух біяметрычных пашпартоў адначасова. Асабліва гэта актуальна для грамадзян, якія часта наведваюць краіны, у якія патрабуецца віза альбо часта перасякаюць мяжу. Так, напрыклад, пры наяўнасці ў грамадзяніна пашпарта старога ўзору, на час афармлення дакументаў на візу, грамадзянін застаецца без дакумента і не мае магчымасці перасякаць мяжу. У той час як уладальнікі біяметрычных дакументаў валодаюць магчымасцю здачы аднаго біяметрычнага пашпарта для афармлення візы, і не пазбаўляюцца магчымасці перасякаць мяжу па другім "загран пашпарце" і звароту за адміністрацыйнымі працэдурамі па ID-карце.
Каб аформіць біяметрычны пашпарт, неабходна мець ID-карту. У выпадку, калі грамадзянін мае пашпарт старога ўзору, біяметрычны "загран пашпарт" зрабіць нельга.
Для афармлення біяметрычных дакументаў упершыню грамадзяніну неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі. Працэс афармлення біяметрычных дакументаў займае не больш за 20 хвілін. Заява на атрыманне біяметрычных дакументаў фармуецца аўтаматычна, такім чынам грамадзяне вызваляюцца ад уласнаручнага запаўнення заявы, неабходна толькі зверыць свае дадзеныя і праставіць подпіс. Фатаграфаванне грамадзяніна адбываецца гэтак жа ў падраздзяленні, што значна палягчае афармленне працэдуры для грамадзян.
Наступны абмен і афармленне біяметрычных дакументаў магчымы ў любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі, што немагчыма пры абмене пашпарта старога ўзору. Таксама грамадзянам неабходна звярнуць увагу на тое, што пры атрыманні біяметрычных дакументаў вярнуцца да пашпарта старога ўзору будзе ўжо немагчыма.
Выраб біяметрычных дакументаў ажыццяўляецца на працягу 15 рабочых дзён з дня падачы заявы. Маецца магчымасць афармлення ў паскораным парадку да 10 рабочых дзён, у такім выпадку дадаткова аплачваецца 1 БВ, і афармленне ў тэрміновым парадку, даплаціць неабходна будзе 2 БВ і тэрмін вырабу складзе да 5 дзён.
Такім чынам, да пераваг біяметрычных дакументаў можна аднесці спрошчаную і паскораную для грамадзян працэдуру афармлення, магчымасць ажыццяўлення электронных паслуг не выходзячы з дому, атрымання выпісак, звестак і даведак з інфармацыйных сістэм, якія маюць юрыдычную сілу і магчымасці іх прадастаўлення па месцы патрабавання, у тым ліку з вашага смартфона, спрошчаную сістэму пашпартнага кантролю ў шэрагу аэрапортаў.
Начальнік АГіМ
Полацкага РАУС I. А. Маскаленка