Аб падачы суб'ектамі гаспадарання заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у падатковы орган у электроннай форме!

29.05.2025

З 01.01.2026 да разгляду падатковымі органамі будуць прымацца заявы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, накіраваныя толькі праз адзіны партал электронных паслуг (далей - АПЭП).

Да гэтай даты плануецца паэтапнае спыненне выкарыстання функцыяналаў АРМ "Плацельшчык" і асабістага кабінета плацельшчыка для стварэння і накіравання на партал МПЗ заяў плацельшчыкаў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

На працягу пераходнага перыяду плацельшчыкам неабходна прыняць меры па рэгістрацыі і размеркаванні роляў у асабістым электронным кабінеце плацельшчыка на АПЭП (https://account.gov.by), якія дазваляюць арганізаваць працэс накіравання электронных заяў з дапамогай АПЭП.

У АРМ "Плацельшчык" і асабістым кабінеце плацельшчыка магчымасць падачы заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур захаваюцца толькі для:

  • ІП, якія выкарыстоўваюць мабільны лічбавы подпіс;
  • філіялаў, якія выконваюць падатковыя абавязацельствы юрыдычных асоб, пастаўленых на ўлік падатковымі органамі ў адпаведнасці з п.7 арт. 70 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне