У мэтах забеспячэння прыёму наяўных грашовых сродкаў суб'ектамі гаспадарання ва ўмовах адсутнасці знешняга электразабеспячэння, у тым ліку ва ўмовах дзеяння абставін непераадольнай сілы, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь лістом ад 09.01.2025 № 8-2-13/07981 патлумачыла наступнае.
Жанчын, якія нарадзілі дзяцей у першыя мінуты 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Беларусі, ушаноўвалі ў Віцебскім абласным раддоме.
Работнікі аграпрамысловага комплексу краіны ўбралі 20,5 тыс. га азімага ячменю (больш за 8 працэнтаў уборачных плошчаў), намалаціўшы 96,4 тыс. т з ураджайнасцю 47,1 ц/га. З якімі рэзультатамі ў рэспубліцы стартуе ўборачная кампанія, карэспандэнт БЕЛТА пацікавілася ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама праводзяць рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выяўленнi фактаў парушэнняў працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу і кантролю нясення службы вартавой аховай. Мэтай названых мерапрыемстваў з'яўляецца прафілактыка і спыненне крадзяжу маёмасці ў аграпрамысловым комплексе, забеспячэнне належнага стану правапарадку і дысцыпліны ў працоўных калектывах.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Віцебску стартавалі з урачыстага ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Потым адбыўся мітынг і аўтамотапрабег "За моцную і квітнеючую Беларусь!" па вуліцах абласнога цэнтра. На працягу дня на вуліцах горада былi арганізаваны святочныя канцэртныя праграмы, тэматычныя пляцоўкі.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Для вывучэння меркавання спажыўцоў па пытаннях дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў спажыўцоў Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання гандлю праводзіцца анлайн-апытанне спажыўцоў (да 31.07.2025 г.)
Беларускі тэатр "Лялька" прадставіў юным гледачам прэм'еру спектакля "Мыйдадзір", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.