У Беларусі намалацілі больш за 96 тыс. тон азімага ячменю

08.07.2025

Работнікі аграпрамысловага комплексу краіны ўбралі 20,5 тыс. га азімага ячменю (больш за 8 працэнтаў уборачных плошчаў), намалаціўшы 96,4 тыс. т з ураджайнасцю 47,1 ц/га. З якімі рэзультатамі ў рэспубліцы стартуе ўборачная кампанія, карэспандэнт БЕЛТА пацікавілася ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Нараўне са жнівом дынамічна ідзе нарыхтоўка кармоў для жывёлы, у прыватнасці, амаль завершаны першы ўкос траў. Паводле актуальных даных, аграрыі рэспублікі выканалі яго на плошчы звыш 1,3 млн га, або 96,8 працэнта ад запланаванага. Убраны з палёў травы першага ўкосу на плошчы 1,3 млн га, што складае 97,2 працэнта да скошанага.

У чатырох абласцях першую касавіцу ўжо завяршылі, у Гомельскай вобласці, дзе скошана 97,6 працэнта траў, яна ўшчыльную наблізілася да фінішу, у Віцебскай набірае абароты: першы ўкос траў тут выкананы на 79,9 працэнта ад плана. Усе рэгіёны краіны пачалі другі ўкос траў, а ў Брэсцкай вобласці яго правялі на 73,3 працэнта плошчаў, у Гродзенскай - на 41,5 працэнта, у Мінскай - на 39,6 працэнта. Усяго ж па рэспубліцы другім укосам траў на сённяшняе чысло ахоплена 33,1 працэнта плошчаў.

З двух укосаў на сённяшні дзень нарыхтавана амаль 8,3 млн т сенажу - 59,3 працэнта да плана (у тым ліку ў палімернай упакоўцы 194,2 тыс. т), закладзена ў сховішчы таксама 145,7 тыс. т сена - 20,2 працэнта да плана і 239,8 тыс. т сіласу - 1,16 працэнта.

Прадаўжаюць гаспадаркі, акрамя таго, праводзіць вапнаванне кіслых глеб, паколькі даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя. Работы выкананы на 43,7 працэнта ад плана.

Раней у час рабочых паездак у Чашніцкі і Сенненскі раёны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў засяродзіў увагу на тым, што якасць нарыхтаванай кармавой базы з'яўляецца залогам высокіх надояў і прыбаўленняў у вазе і заклікаў захоўваць аграрныя тэхналогіі не толькі на паперы, але і ў рэальнай рабоце ў полі, арыентаваўшы кіраўніцтва гаспадарак і рэгіёнаў на месцах браць на сябе адказнасць і без збояў выконваць пастаўленыя задачы.

БелТА