Наталля Качанава павіншавала беларусаў з Днём Незалежнасці

06.07.2025

Дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэтае важнае дзяржаўнае свята аб'ядноўвае мільёны людзей, перапоўненых шчырай любоўю да сваёй Радзімы, гонарам за яе веліч і славу.

Зберагаючы і прымнажаючы эканамічны, прамысловы і навуковы патэнцыялы, мы з упэўненасцю глядзім у будучыню. Нарастаючая ваенна-палітычная напружанасць у свеце падахвочвае нас па-новаму зірнуць на ўласныя поспехі і дасягненні, на багатую шматвяковую гісторыю, на духоўна-маральныя каштоўнасці і ролю Беларусі як донара спакою, стабільнасці і здаровага сэнсу на ўсім еўрапейскім кантыненце.

Няхай гэты дзень, які ўвасабляе народнае адзінства і згуртаванасць, служыць для нас магутнай крыніцай натхнення і надае сілы для новых дасягненняў у імя далейшага росквіту і гарманічнага развіцця нашай Радзімы.

Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Наталля Качанава,
старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Ганаровы грамадзянін Полацкага раёна.

pvestnik.by