У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 39 бяспраўнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аграрыі рэспублікі правялі першы ўкос траў на плошчы амаль 1,2 млн га, што эквівалентна 85,1 працэнта ад запланаванага. Колькі травяных кармоў нарыхтавалі работнікі аграпрамысловага комплексу краіны, карэспандэнт БЕЛТА пацікавілася ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Урач-траўматолаг-артапед 2-га траўматолага-артапедычнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (ВАКБ) Мікалай Махначоў - лаўрэат рэспубліканскага конкурсу "Урач года" па выніках 2024 года. Адзін з самых маладых загадчыкадчыкаў аддзяленняў у ВАКБ Мікалай Махначоў прыйшоў у медыцыну па слядах бацькоў. За ўвесь час работы ў Мікалая ніколі не ўзнікала жадання паспрабаваць сябе ў іншай прафесіі. За апошні час траўматалагічная служба Віцебскай вобласці значна прырасла ў тэхнічным плане: новае абсталяванне, магчымасці для набыцця імпартных складнікаў і камплектаў для эндапратэзавання далі магчымасць у разы скараціць чэргі пацыентаў, якія чакаюць аперацыі па замене суставаў. У год цяпер выконваецца па 200 аперацый па эндапратэзаванні, і гэта акрамя аператыўных умяшанняў іншых напрамкаў.
У Беларусі зацверджаны парадак прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 чэрвеня 2025 года нумар 328, афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Отдел внутренних дел Полоцкого райисполкома информирует: июне- сентябре 2025 органами внутренних дел проводится профилактические мероприятия «Внимание. Кражи из дач!»
Валанцёрскія ініцыятывы, добраўпарадкаванне на берагах рэк - удзельнікі пасяджэння сумеснай беларуска-расійскай камісіі па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб'ектаў, якое прайшло ў Віцебску, расказалі аб праектах і перспектывах узаемадзеяння.
У Беларусі ў студзені - маі гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 13 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1338,1 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Белстаце.