У Віцебску маладзёжны баль сабраў 40 пар

21.12.2020

Абласны навагодні баль для навучэнскай і студэнцкай моладзі сабраў 17 снежня 40 пар у Віцебску. Ён стаў часткай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Удзельнікамі мерапрыемства сталі лепшыя студэнты ВНУ і навучэнцы Віцебскага і Полацкага кадэцкіх вучылішчаў, у іх ліку пераможцы фестываляў, розных конкурсаў, удзельнікі навуковых канферэнцый, валанцёрскага і студатрадаўскага руху, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.