Яны былі ўрачыста адпраўлены трыма калонамі з пляцовак непасрэдна на самім прадпрыемстве, з пасёлку Абчак (Мінскі раён) і горада Смаргонь (Гродзенская вобласць). Асноўны старт праходзіў ля галоўнай прахадной МТЗ. Тут жа перапрацоўчыя прадпрыемствы Віцебшчыны арганізавалі для жыхароў сталіцы выставу-продаж харчовых тавараў «Кірмаш святочнага настрою».
Адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, генеральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк назваў адпраўку такой партыі тэхнікі грандыёзнай падзеяй і падзякаваў перапрацоўшчыкам Віцебшчыны за тое, што паказалі, як праца на зямлі ператвараецца ў выдатныя прадукты. Віталь Воўк запэўніў, што машынабудаўнікі робяць і ў далейшым будуць рабіць усё магчымае для павышэння якасці і ўдасканалення ўласцівасцяў трактароў, камфорту механізатараў. Кіраўнік МТЗ уручыў Ганаровую грамату прадпрыемства старшыні Віцебскага аблвыканкама за шматгадовае супрацоўніцтва.
Кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка адзначыў, што ў наступным годзе легендарнаму беларускаму прадпрыемству споўніцца 75 гадоў. За гэтыя гады МТЗ стаў тварам нашай краіны, гандлёвая марка «Беларус» вядома ва ўсім свеце. Новая тэхніка стане добрай дапамогай для аграрыяў Віцебшчыны ў вырошчванні ўраджаю 2021 года. Частка сродкаў на набыццё трактароў выдзелена ў адпаведнасці з рашэннем Прэзідэнта Беларусі. Ігар Сяргеенка падзякаваў кіраўніцтву Віцебскай вобласці і МТЗ за сумесную арганізацыю ўрачыстага мерапрыемства. Такія падзеі не трэба хаваць у штодзённасці. У нас выдатная краіна і людзі, якія, не шкадуючы сіл, працуюць на розных участках.
На думку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко, адпраўка вялікай партыі трактароў, стала знакавай падзеяй не толькі для паўночнага рэгіёна і МТЗ, але і для ўсяго аграпрамысловага комплексу краіны. Трактары пастаўляюцца ў рамках планавай мадэрнізацыі і тэхнічнага пераўзбраення. На працягу многіх гадоў АПК з'яўляецца адной з ключавых галін. Па выніках працы за 11 месяцаў гэтага года, тэмп росту ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 104,9%. Усе рэгіёны спрацавалі з плюсам. За 10 месяцаў у 106 краін свету экспартавана прадукцыі на 4,7 млрд долараў (тэмп росту да аналагічнага перыяду 2019-га – 105,4%).
Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што поспех аграрыя перш за ўсё залежыць ад таго, на якой тэхніцы і абсталяванні ён працуе. Новая тэхніка ў асноўным будзе прызначана для маладых механізатараў, якія паспяхова працуюць на палях Прыдзвіння. Мікалай Шарстнёў выказаў надзею, што падобныя партыі тэхнікі будуць сыходзіць у рэгіёны штогод. Ад гэтага павышаецца не толькі прадукцыйнасць, але і паляпшаецца настрой вяскоўцаў.
Усяго да Новага года МТЗ паставіць на Віцебшчыну 354 трактара, астатняя частка гэтымі днямі грузіцца на чыгуначныя платформы.
"Віцебскія весткі".