У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва бразільскага Міністэрства гарнаруднай прамысловасці і энергетыкі, мэры дзевяці муніцыпалітэтаў штата Гаяс, а таксама прадстаўнікі рэгіянальных сельскагаспадарчых і прамысловых асацыяцый Бразіліі.
"У час відэаканферэнцыі адбылося абмеркаванне пытанняў, якія датычацца міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыў узаемадзеяння паміж Беларуссю і Бразіліяй у галіне геолагаразведкі і гарнаруднай прамысловасці", - гаворыцца ў паведамленні беларускага пасольства.