Дэлегаты IV УНС. Зялёнае святло сельскай медыцыне

27.01.2021

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, загадчык Тураўлянскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі Полацкага раёна Людміла Лебедзева падзялілася думкамі напярэдадні маштабнага форуму:

- Упершыню стала дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Місія ганаровая і ў той жа час вельмі адказная. На форуме абмяркуем Праграму сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця. І ад таго, якой яна будзе, залежыць наша жыццё ў найбліжэйшай пяцігодцы.

Мяне, як доктара, хвалюе стан сферы аховы здароўя. Працуючы ў амбулаторыі, мы сутыкаемся са шматлікімі праблемамі. Важны складнік - фінансаванне, у тым ліку сельскай медыцыны. Будзь у нашых кабінетах сучаснае абсталяванне, мы маглі б пашыраць аб'ём аказваемых паслуг. Хвалююць і пытанні забеспячэння транспартам сельскіх амбулаторый. Быць можа, гэта прыватныя праблемы? Але з іх і складваецца якасць медыцынскага абслугоўвання.

Хвалюе пытанне, якое тычыцца падаражання лекавых сродкаў. Ужо сёння пацыенты, асабліва пенсійнага ўзросту, непакояцца, ці змогуць забяспечыць сябе неабходнымі медыкаментамі. Не выпадкова ў ліку прыярытэтных прапаноў, якія паступаюць на сайт Усебеларускага народнага сходу, — сацыяльная падтрымка насельніцтва і паляпшэнне якасці медыцынскіх паслуг.

27 1 21 5

Мы пабывалі на працоўным месцы Людмілы Арсенцьеўны, акунуўшыся ў працоўныя будні…

Аўторак, 9.30. Зайшла ўнутр і пачула... цішыню. У калідоры некалькі чалавек. На сценах — стэнды з неабходнай для пацыентаў інфармацыяй. Спецыяльна па каранавiруснай інфекцыі «Куток здароўя». На маё пытанне з нагоды нешматлікасці наведвальнікаў загадчык амбулаторыяй лекар агульнай практыкі Людміла Лебедзева толькі ўсміхнулася: «Проста вы прыехалі не своечасова. Калі б учора, ды крыху раней, патрапілі б у самы разгар прыёму. Звычайна па панядзелках у нас вялікі наплыў пацыентаў. Прынялі 22 чалавекі з тэмпературай. Сёння значна менш».

У перыяд першай хвалі COVID-19, падзяліліся работнікі медустановы, адчуваўся недахоп ведаў пра новую інфекцыю, ад гэтага разгубленасць і трывога. Сёння ў калектыве Тураўлянскай амбулаторыі ўсё адпрацавана да дробязяў, кожны супрацоўнік граматна выконвае свае абавязкі, дастаткова сродкаў для індывідуальнай абароны і дэзінфекцыі. У цэлым створана дакладная сістэма каардынацыі - ад амбулаторыі да структур Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

27 1 21 6

Сваю работу мы арганізавалі так, каб падзяліць патокі пацыентаў, — расказвае Людміла Арсенцьеўна. - Для тых, хто прыходзіць на прыём з тэмпературай, у нас асобны ўваход, асобны кабінет, дзе іх аглядае доктар, і свой час наведвання. Галоўнае, каб яны не перасякаліся з астатнімі пацыентамі, якія не пакутуюць інфекцыйнымі захворваннямі або прыходзяць, да прыкладу, на прышчэпкі. У кабінеце пасля наведвальнікаў ажыццяўляем санапрацоўку. Пры высокай тэмпературы хворы выклікае ўрача на дом.

Дня без выклікаў не бывае. Пацыентаў наведваюць як урач агульнай практыкі, так і фельчары, у тым ліку загадчык Гомельскага ФАПа Ганна Пугачова. У амбулаторыі павялічылі час прыёму: з 8.00 да 18.00, а не да 13.00, як раней.

- Штодня абзвоньваем інфіцыраваных і кантакты 1-га ўзроўню, даведаемся аб іх стане — тлумачыць прынцып працы Алеся Валер'еўна. - Ажыццяўляем забор матэрыялаў у кантактных пацыентаў і дастаўляем у лабараторыю ЦГБ, затым дзейнічаем згодна з вынікамі. Калі ў хворага самаадчуванне пагаршаецца, выклікаем брыгаду з гарадской паліклінікі. Пасля агляду лекара вырашаецца пытанне аб правядзенні дадатковага абследавання - рэнтгенаграфіі або КТ. Далей пацыента шпіталізуюць у стацыянар альбо ён працягвае лячэнне амбулаторна. Пад нашым кантролем.

Калектыў нацэлены на галоўнае — захаваць здароўе грамадзян. «На жаль, мы не можам папярэдзіць інфікаванне каранавірусам — кажа Людміла Арсенцьеўна. — А папярэдзіць ускладненні, якія ён можа даць, — у нашых сілах. Чым хутчэй выявім і пачнём лячэнне, тым больш надзеі, што хвароба будзе праходзіць у лёгкай форме, без ускладненняў»

Медыкі не хаваюць, што нагрузка на кожнага работніка ўзрасла. Але дапамагае і тое, што ўсе яны мясцовыя жыхары, не адзін дзясятак гадоў працуюць у амбулаторыі. Каму, як не ім, ведаць сваіх пацыентаў і бачыць іх, што гаворыцца, наскрозь. Любы медработнік гатовы даць рэкамендацыі па тэлефоне, на прыёме або падчас выкліку на дом. Як прызналася Людміла Лебедзева, «сёння ёсць усё для таго, каб утаймаваць другую хвалю. Толькі б ніхто з маіх калег не захварэў…»

Крыніца www.pvestnik.by