Паштоўкі для мілых мам: прафсаюз запускае традыцыйны флэшмоб

07.10.2021

Чатырнаццатага кастрычніка ў Беларусі адзначаць Дзень маці. Калі асабіста павіншаваць галоўнага чалавека ў жыцці не атрымліваецца, можна адправіць прыгожую паштоўку.

З 11 па 17 кастрычніка ў будынку штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ў кожнай прафсаюзнай арганізацыі краіны пройдзе акцыя «Павіншуем маму разам!». Любы член прафсаюза зможа перадаць важныя словы для мамы праз адну з прапанаваных паштовак, бясплатна даслаўшы яе па паказаным адрасе.

Ёсць і іншы варыянт: можна спампаваць гатовыя паштоўкі прама на гэтай старонцы, выбраць упадабанае віншаванне – і адправіць у сацыяльныя сеткі або на е-мэйл дарагога чалавека.

Акцыю «Павіншуем маму разам!» ініцыяваў Маладзёжны Савет ФПБ у 2015 годзе. Штогод у ёй удзельнічаюць больш за паўмільёна чалавек.

Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю. І цяпер у розны час жанчыну-маці віншуюць у многіх краінах свету. У Беларусі Дзень маці святкуюць 14 кастрычніка.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/?p=79424