Вынікі конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу

01.12.2021

Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна» 26 лістапада 2021 года падвяла вынікі конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказа, што фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг (аказанне сацыяльных паслуг сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў). Конкурс прызнаны адбыўшымся, пераможцам прызнана Наваполацкая гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».