«Я здымаю кіно»: у Полацку падвядуць вынікі конкурсу

01.12.2021

У Полацку 10-11 снежня адбудзецца падвядзенне вынікаў заключнага этапу 8 адкрытага рэспубліканскага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно».

Мерапрыемства пройдзе на базе Цэнтра культуры «Полацк». Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 чалавек з Беларусі, Кітая, Украіны, Расіі.

— Кожны конкурс дае нейкія рэкорды. У мінулым годзе былі рэкорды па колькасці работ, у гэтым - па колькасці ўдзельнікаў, што вельмі радасна: значыць, людзі і самі глядзяць кіно, і самі здымаюць кіно для кагосцi, - распавёў мастацкі кіраўнік КУ і ДП «Полацкая кінавідэасетка і парк культуры і адпачынку» Аляксей Голубеў. Самы дзіўны факт: у нашым конкурсе сёлета прымае ўдзел Кітай. Горад-пабрацім Муданьцзян, даслалі фільм пра свой горад невялікі.

Ацэньваць творчыя працы будуць прадстаўнікі Міністэрства культуры, упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, спецыялісты Беларускага саюза кінематаграфістаў, кінастудыі «Беларусьфільм» і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Уваход на ўсе мерапрыемствы конкурсу аматарскіх фільмаў вольны.

Відэа

Любоў Саўко
Відэа Аляксандра Мацюшэнкі

Крыніца: https://sammit.tv