Яго ўдзельнікамі сталі больш за 80 прадстаўнікоў сфер адукацыі, культуры, аховы здароўя, прамысловасці. Гэта лепшыя маладыя спецыялісты з Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Міёрскага, Полацкага, Расонскага і Шумілінскага раёнаў і г.Наваполацка. Арганізатарамі форуму выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Докшыцкі, Полацкі, Чашніцкі райвыканкамы і абласны камітэт ГА «БРСМ».
— У раёнах ужо прайшлі падобныя мерапрыемствы, кожны малады спецыяліст пазнаёміўся з месцам працы, даведаўся пра свае льготы, магчымасці, раскрыў для сябе прывабнасць сваіх рэгіёнаў, — падзялілася Ірына Сафейчанка, намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. - Мэта нашага форуму - павышэнне сацыяльнай і эканамічнай актыўнасці маладых спецыялістаў. Полацк выбраны не выпадкова - гэта самы старажытны горад, мы хацелі, каб хлопцы з розных раёнаў пазнаёміліся з гісторыяй, прамысловым і аграрным сектарамі.
На ўрачыстым адкрыцці форуму прысутнічалі прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх арганізацый намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна, першы сакратар Віцебскага АК ГА «БРСМ» Уладзімір Бабічаў. Яны пажадалі ўдзельнікам форуму, падкрэсліць для сябе неабходныя веды, а таксама атрымаць зарад энергіі і гатоўнасці да рэалізацыі пастаўленых мэт. Прыемныя эмоцыі падарылі выступленні полацкіх калектываў: узорнага танцавальнага калектыву «Школьны квартал», Цэнтра сучаснага мастацтва «Джэм», узорнай студыі сучаснай пластыкі і эстрадных шоу-праграм «Імпульс» і ўзорнай студыі эстэтычнага выхавання «Калібры».
Праграма форуму складалася з некалькіх этапаў, падчас якіх прысутныя абменьваліся досведам і вывучалі асаблівасці працы сваіх калег. Маладыя людзі пабывалі на прадпрыемствах, азнаёміліся з працэсамі пашыву адзення, вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі, наведалі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, прынялі ўдзел у майстар-класах і інтэрактывах.
Завяршальнай падзеяй дня стаў адкрыты дыялог «Мы - адзіныя!». Па асноўных напрамках работы з моладдзю выступілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Захаранка, другі сакратар Полацкага РК ГА «БРСМ» Дарына Катушонак, старшыня Полацкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Расаў, інструктар-валеолаг Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Алена Трапезнікава. Былі абмеркаваны актуальныя праблемы маладых спецыялістаў і выказаны прапановы і рэкамендацыі па ўдасканаленні форм і метадаў дзейнасці з маладымі спецыялістамі, забеспячэнні іх сацыяльна-працоўных гарантый; падтрымцы і стварэнню ўмоў рэалізацыі маладзёжных праграм і праектаў.
Падводзячы вынікі форуму, Ірына Сафейчанка падзякавала палачанам за цёплы прыём і выдатную арганізацыю мерапрыемства, пажадала маладым людзям і надалей праяўляць актыўную жыццёвую пазіцыю, уносячы ўклад у паспяховае сацыяльна-эканамічнае развіццё свайго рэгіёну і ўсёй краіны.
Эстафету ад палачан прынялі Чашніцкі і Докшыцкі раёны.
Сваімі ўражаннямі аб форуме падзяліліся яго ўдзельнікі:
Святаслаў Сушыцкі:
— Упершыню на такім форуме. Мерапрыемства значнае, актуальнае. Было цікава набрацца досведу ў калег, вывучыць працу з моладдзю ў Полацкім Філіяле ААТ «Магатэкс».
Вераніка Варанюк:
— Полацк нас сустракае ўпершыню, летась праводзілі падобны форум на базе Наваполацка. Цікава было пазнаёміцца з вытворчасцю, вывучыць, якія ўмовы створаны для маладых спецыялістаў. Рабят цікавілі прывілеі, сацыяльныя выплаты. Спадзяюся, што форум стане штуршком для новых ідэй і праектаў.
Арцём Аўтухоў:
— Спадабаўся фармат правядзення форума. Мы пазнаёміліся з вытворчасцю, гісторыка-культурнай спадчынай горада, памятнымі мясцінамі. Гэта выдатная магчымасць паразмаўляць з моладдзю з іншых рэгіёнаў, падзяліцца ўражаннямі, пераняць вопыт.
Крыніца: https://www.pvestnik.by/?p=80713




















