Ордэны Маці ўдастоены дзве палачанкі

01.03.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў Указ № 70 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, фінансавага і банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, праваахоўнага блока, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў навукі і адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных аб'яднанняў і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных палачанкі:

Наталля Дайлідзёнак, вядучы эканаміст філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Магатэкс»;

Галіна Леаненка, бухгалтар дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый сістэмы адукацыі Полацкага раёна».

https://www.pvestnik.by/?p=83967