Серада, 08 лістапада 2023 18:20

Беларусь - энергаэфектыўная краіна!

З 8 па 11 лістапада 2023 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь - энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!», прымеркаваную да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

У лістападзе ратавальнікі традыцыйна праводзяць рэспубліканскую акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта - папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. У гэтым годзе акцыя пачнецца 8 лістапада і завершыцца 28 лістапада. Дастукацца да кожнага і прадухіліць трагедыі, менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі.

Мост цераз раку Дрыса ў Верхнядзвінску, як і іншыя аналагічныя збудаванні, будзе працаваць на развіццё эканомікі раёна і садзейнічаць росту дабрабыту людзей, якія пражываюць у рэгіёне. Аб гэтым сёння на адкрыцці аб'екта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,1471 млрд у эквіваленце. Адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Жыхары самага старажытнага горада Беларусі вырашылі масава правесці «чырвоны» дзень календара, бо ў сучасным свеце гэта свята ўвасабляе гістарычныя падзеі нашай краіны, дзень сімвалічнага пратэсту супраць уплыву заходняй культуры.

11 лістапада 2023 г. з 09.00 да 11.00 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 27 Святлана Уладзіміраўна Адзінцова правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

У Віцебску з нагоды 30-й гадавіны з дня ўтварэння вайсковай часці 5524 ушаноўвалі лепшых вайскоўцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі зменены стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2023 года нумар 741, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Сумная статыстыка ахвяр міграцыйнага крызісу працягвае няўхільна расці. Пра гэта карэспандэнту «ВВ» паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глябко.

З 1 лістапада 2023 года полацкія музеі пераходзяць на зімовы рэжым работы для наведвальнікаў:

Старонка 221 з 644