Беларусь - энергаэфектыўная краіна!

08.11.2023

З 8 па 11 лістапада 2023 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь - энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!», прымеркаваную да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны ўдзел: у інфармаванні супрацоўнікаў сваіх ведамстваў, спецыялістаў падпарадкаваных арганізацый аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку спосабах энергазберажэння ў побыце.

Даведачна: дадатковая інфармацыя размешчана на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці (https://energoeffeсt.gov.by/) у раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні / Карысныя парады», а на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнню.