У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеялі на плошчы каля 8 тыс. га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

13 сакавіка старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін правёў асабісты прыём грамадзян у аблвыканкаме.

Беларусь і Манголія плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Галоўны спецыяліст сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Фёдарава ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказала, як Віцебская вобласць будзе развіваць турыстычную галіну ў бягучым годзе.

Беларусь і Індыя пачынаюць дыялог па спрашчэнні візавага рэжыму. Гэта пытанне стала адной з тэм перагавораў міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам у Дэлі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

11 сакавіка старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла рабочую нараду па пытаннях арганізацыі секцыйных пасяджэнняў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў тым ліку ў Полацку і Наваполацку.

У Беларусі стартавала акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У Полацку пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай праходзіць нарада па пытаннях арганізацыі і правядзення секцыйных пасяджэнняў ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Полацку і Наваполацку.

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што пастановай Мінпрыроды ад 5 лютага 2024 г. № 6-Т зацверджаны экалагічныя нормы і правілы ЭкаНіП 17.06.06-006-2024 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні экалагічнай бяспекі пры ажыццяўленні гаспадарчай і іншай дзейнасці, звязанай з утрыманнем і эксплуатацыяй жывёлагадоўчых ферм і комплексаў».

У краязнаўчым музеі адбыўся вочны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў, якія прадстаўлялі музеі ўстаноў адукацыі.

Старонка 185 з 644