Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на плошчы 7,97 тыс. га, што складае 1,04 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 6,71 тыс. га, у Гомельскай - 0,79 тыс. га, Гродзенскай - 0,36 тыс. га, у Мінскай - 0,11 тыс. га.
Узворванне глебы праведзена на 118,1 тыс. га, што складае 14,3 працэнта ад плана. Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 47,7 тыс. га - гэта 6,25 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 421,7 тыс. га (28 працэнтаў да плана), крыжакветныя на зерне - 124,7 тыс. га (29 працэнтаў да плана), шматгадовыя травы на раллі - 54,4 тыс. га (5,9 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 110,6 тыс. га (8,79 працэнта да плана).