Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў.
У Віцебскай вобласці лясгасы пачалі масавую нарыхтоўку бярозавага соку. У асобных раёнах цёплае надвор'е дазволіла пачаць нарыхтоўку бярозавага соку раней на два тыдні ў параўнанні з мінулым годам. Цяпер сок усюды ідзе актыўна, і работнікі лесу штодзень збіраюць багаты на вітаміны "ўраджай".
У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 43,5 працэнта адведзеных пад іх плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Шэраг гаспадарак Полацкага раёна ўключыліся ў веснавую пасяўную кампанію.
Паважаныя палачане і жыхары Полацкага раёна!
Віншуем Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Полацкі лясгас інфармуе, што ў сувязі з усталяваным 3 класам пажарнай небяспекі ў лясах на тэрыторыі Полацкага раён з 1 красавіка 2024 года на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Наваполацка ўстанаўліваецца абмежаванне наведвання і знаходжання на тэрыторыі ляснога фонду грамадзян, уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў.
Амаль 150 чалавек ушанавалі памяць савецкіх афіцэраў на мітынгу-рэквіеме на воінскім пахаванні ў аграгарадку Стасева Лёзненскага раёна. Тут сабраліся ратавальнікі, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, юнакі і дзяўчаты з ваенна-патрыятычных клубаў "Памяць" з Оршы і "Ратавальнік" з Віцебска, якія курыруе МНС, а таксама жыхары населенага пункта. Мерапрыемства прымеркавалі да Дня яднання Беларусі і Расіі.
Базавая арэндная велічыня з 1 красавіка вырасла да Br17,76. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка нумар 200, паведамляе БЕЛТА.
1 сакавіка 2024 года стартаваў трэці сезон Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" Белаграпрамбанка! За 9 месяцаў удзелу ў праграме стартапы пройдуць адукацыйны і акселерацыйны этап, а ў фінале, які адбудзецца ў лістападзе 2024 года, змогуць прадставіць свой праект бізнес-супольнасці і пазмагацца за грашовыя прызы.
Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: з 08 па 17 красавіка 2024 года органамі ўнутраных спраў праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!», накіраваны на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, якія здзяйсняюцца ў сферы хатняга гвалту.