У краязнаўчым музеі адбыўся вочны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў

11.03.2024

У краязнаўчым музеі адбыўся вочны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў, якія прадстаўлялі музеі ўстаноў адукацыі.

На завочным этапе ўдзельнікамі конкурсу былі прадстаўлены аглядныя відэаэкскурсіі па музеях у адпаведнасці з іх профілем. На вочным этапе - імправізаваныя экскурсіі «Гісторыя аднаго экспаната». Юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі не толькі глыбокія веды экспазіцый музеяў сваіх школ, але і стаўленне да тых прадметаў, якія яны прадстаўлялі падчас імправізаванай экскурсіі. У выніку работы журы былі вызначаны пераможцы.

Сярод музеяў ваенна-гістарычнага профілю лепшым стаў экскурсавод Вароніцкай СШ Дзмітрый Аўчыннікаў. Сярод музеяў комплекснага профілю спецыяльным кубкам і дыпломам I ступені ўзнагароджаны экскурсавод Ветрынскай СШ ім.Д.В. Цябута Арына Арол.

Уручаны ўзнагароды і юным экскурсаводам музеяў агульнагістарычнага профілю: Дыяне Кавалеўскай, СШ №16 — дыплом I ступені; Злаце Шавулка, СШ №1 - дыплом II ступені; Валерыі Драгун, БШ № 12 ім.І. Е. Аляксеева - дыплом II ступені; Лізавеце Дзмітрыевай, БШ № 9 ім. А. С. Пушкіна - дыплом III ступені.

https://www.pvestnik.by