У вырашэнні праблем гвалту ў сям'і Вам дапамогуць:
Праваахоўныя органы. Калі Вы падвяргаліся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефонах 46-32-02 або 102.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтра ёсць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася (тэл. 46-17-95, 43-93-34 ).
Медыцынскiя ўстановы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звернецеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне ўрача дапаможа пакараць злачынцу.
Памятайце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас. Гвалт у сям'і можна спыніць!


 
		

 
		 
          



 
                            












 
                            

 
                            
 
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
						 
			 