Віншаванне Полацкай улады з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024

Паважаныя палачане і жыхары Полацкага раёна!
Віншуем Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Народы Беларусі і Расіі радняць духоўныя традыцыі, імкненне да аб'яднання магчымасцей у мэтах сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін, устойлівага развіцця і добрасуседства.

Саюз Беларусі і Расіі з гонарам праходзіць выпрабаванне часам. Справы гавораць лепш за любыя словы. Актыўнае развіццё палітычных, эканамічных і гандлёвых сувязей складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрскіх адносін.

Добрага вам здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на сяброўстве, узаемным даверы і разуменні!

І.І. Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама.І. Ф.Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.

Нашым брацкім народам гэта свята заклікана нагадаць аб тым, што жыхары Беларусі і Расіі аб'яднаны ў адну вялікую, стваральную сям'ю з агульным лёсам, традыцыямі брацтва і добрасуседства. Дзякуючы выкананню 28 галіновых Саюзных праграм, уніфікавана беларускае і расійскае заканадаўства, сфарміраваны прававыя асновы агульнай эканамічнай прасторы, створаны ўмовы для правядзення адзінай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі. Расія і Беларусь шчыльна ўзаемадзейнічаюць на сусветнай арэне, аказваюць адна адной саюзніцкую падтрымку.

Жадаю вам здароўя, шчасця, міру і стварэння, поспехаў у імя працвітання нашых народаў! Няхай у дамах і сем'ях пануюць дабрабыт і любоў!

Т.Г. Палушкіна,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальная дата ў нашай гісторыі, якая аб'ядноўвае нашы краіны. Час даказаў трываласць і непарыўнасць беларуска-расійскага сяброўства, заснаванага на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі і даверу. Беларусы і расіяне аднолькава шануюць гэтыя традыцыі, беражліва захоўваюць іх, перадаючы з пакалення ў пакаленне.

Ва ўмовах знешніх выклікаў мы яшчэ раз пераконваемся, наколькі каштоўная і эфектыўная ўзаемная падтрымка. Жадаем дабрабыту, працвітання, сяброўства, міру і адзінства нашым краінам і народам!

С.В.Адзінцова, А.М.Стома,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.