Рэспубліканская конкурсная праграма Белаграпрамбанка "Стартап-марафон" - цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне.
Праграма і фармат мерапрыемстваў пабудаваны так, што кожны ўдзельнік марафону зможа не толькі развіць і палепшыць, але і трансфармаваць свой інавацыйны кейс у паспяховы бізнес-праект з перспектывай далейшай кааперацыі з іншымі партнёрамі - паспяховымі кампаніямі.
Стаўшы ўдзельнікам Стартап-марафона, кожны зможа прапампаваць свае сілы ў пабудове эфектыўнага, даходнага бізнесу, прайсці навучанне ў вядучых бізнес-экспертаў Беларусі, знайсці падтрымку інвестараў і атрымаць буйны грашовы прыз.
У Стартап-марафоне могуць узяць удзел дзейныя стартапы Беларусі – распрацоўшчыкі інавацыйных тэхналогій, пачынаючыя кампаніі, якія ўжо маюць бізнес-стратэгію і MVP (Minimum Viable Product – мінімальна жыццяздольны прадукт) у наступных намінацыях:
- AgroTech – тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы.
- Creative – лічбавыя тэхналогіі ў медыя, дызайне, культуры і інш.
- Fintech – фінансавыя тэхналогіі, сэрвісы і электронная камерцыя.
- TechNet - перадавыя вытворчыя тэхналогіі.
- MedTech - перадавыя і лічбавыя тэхналогіі ў медыцыне.
- Лепшы жаночы стартап - спецыяльная намінацыя Стартап-марафона, у якой (незалежна ад асноўнай намінацыі) будуць удзельнічаць бізнес-праекты, кіраўніком якіх з'яўляецца жанчына.
Прызавы фонд Конкурснай праграмы "Стартап-марафон" – 5 грантаў па 500 базавых велічынь для пераможцы ў кожнай намінацыі.
Для таго, каб прыняць удзел у Стартап-марафоне неабходна:
- Спампаваць і запоўніць заяўку на ўдзел у Конкурснай праграме.
- Адправіць запоўненую заяўку на эл. адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- Чакайце зваротнай сувязі ад арганізатараў.
Усе падрабязнасці правядзення Конкурснай праграмы "Стартап-марафон" на старонцы конкурсу.