Віншаванне Полацкай улады з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабра

01.10.2024

Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабра!

Гэта дата — не напамін пра ўзрост, а выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі.

У Год якасці мы з асаблівай удзячнасцю аддаём даніну павагі ўсім вам. Тым, хто, не шкадуючы сіл, працаваў, каб у нашай любiмай Беларусі запанавалі адзінства, узаемная падтрымка і згода.

Бо шмат з таго, чым мы зараз ганарымся, што складае аснову сучаснага эканамічнага і культурнага патэнцыялу нашай краіны, — вынік менавіта вашай шматгадовай самаадданай працы.

Веды і найбагацейшы вопыт, якімі вы валодаеце, асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць.

Дзякуем вам за любоў да роднага краю, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Полацкага раёна.

Жадаем вам моцнага здароўя на доўгія гады, дабра, любовi і ўвагі родных!

І.І. Марковіч,
старшыня Полацкага райвыканкама.
І.Ф. Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.

Дзень пажылых людзей - сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў. Ён увасабляе мудрасць і дабрыню, жыццёвы вопыт і стойкасць.

У нашай краіне ва ўсе часы клопат аб людзях старэйшага пакалення быў і застаецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Дзяржава дапамагае акружыць кожнага з вас увагай, стварыць умовы для актыўнага і годнага даўгалецця.

Мы ганарымся вамі, захапляемся вашым аптымізмам і грамадзянскай актыўнасцю! Вы паспяваеце клапаціцца пра дзяцей, унукаў і праўнукаў, прымаеце актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Полаччыны, шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і бясцэнным вопытам, сваім асабістым прыкладам выхоўваеце ў юных палачан патрыятызм, сілу духу і працавітасць.

Моцнага здароўя, сіл і бадзёрасці духу, мірнага неба над галавой! Няхай кожны будзе сагрэты ўвагай і клопатам родных і блізкіх!

С.В. Адзінцова, А.М. Стома,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

pvestnik.by