Палачане годна выступілі на Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы

01.10.2024

У Магілёве прайшлі Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод дзяўчат і юнакоў 2007-2011 г.н. На працягу шасці дзён больш за 100 атлетаў з розных куткоў Беларусі паказвалі свае здольнасці, праяўлялі цягавітасць і сілу духу ў дзесяці вагавых катэгорыях.

Спартсмены-навучэнцы і выхаванцы Полацкай СДЮШАР-2 выступалі на спаборніцтвах у складзе зборнай каманды Віцебскай вобласці.

У сваіх вагавых катэгорыях нашы хлопцы паказалі годныя вынікі:

Эдуард Рымша (залаты медаль);

Ілля Ткачоў, Данііл Корсак (сярэбраны медаль);

Дыяна Каралева (бронзавы медаль).

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

pvestnik.by