Беларусь і Кітай актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы стандартызацыі

11.07.2025

Беларусь і Кітай актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы стандартызацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

На палях пятага Цындааскага форуму па міжнароднай стандартызацыі, які праходзіць 9-10 ліпеня ў гэтым горадзе, дэлегацыя Дзяржстандарту Беларусі ў складзе дырэктара Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандра Скуратава і яго намесніка Вольгі Ільянковай правяла рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі Адміністрацыі па стандартызацыі Кітая (SАС). Спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні ў галіне стандартызацыі ў сваіх краінах, а таксама напрамкі развіцця на міжнародным узроўні.

З боку SAС было прапанавана актуалізаваць пагадненне аб супрацоўніцтве з Дзяржстандартам, падпісанае ў 2016 годзе, і заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж нацыянальнымі інстытутамі стандартызацыі.

Аляксандр Скуратаў расказаў аб кампетэнцыях БелДІСС, што атрымала высокую ацэнку кітайскіх калег, а таксама запрасіў іх наведаць Беларусь, Дзяржстандарт і БелДІСС, каб убачыць існуючы патэнцыял для актывізацыі супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках ШАС.

У сваю чаргу прадстаўнікі SAС выказалі гатоўнасць развіваць больш глыбокае супрацоўніцтва на ўзроўні дзвюх краін. У прыватнасці, яны праявілі цікавасць да беларускага вопыту па развіцці стандартызацыі ў сферы электратранспарту, сельскагаспадарчай прадукцыі, фотаэлектрычнага абсталявання, паколькі кітайскі бізнес цікавіць гарманізацыя стандартаў у гэтых галінах.

БелТА