Актуальныя пытанні аховы здароўя абмеркавала Наталля Качанава з медыцынскай супольнасцю ў Полацку

14.04.2022

Традыцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці Віцебскай вобласці правяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 13 красавіка ў Полацку. У парадку дня былі пытанні аховы здароўя, актуальныя як для Віцебскай вобласці, у прыватнасці Полацкага раёна, так і ўсёй рэспублікі.