Якасць, а не колькасць: работа па азеляненні населеных пунктаў Віцебскай вобласці выйдзе на новы ўзровень

22.11.2022

Работа па азеляненні населеных пунктаў у Віцебскай вобласці выйдзе на якасна новы ўзровень. Пра гэта на брыфінгу па кантролі выканання абласнога плана мерапрыемстваў па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў журналістам паведаміў старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў.