7 чэрвеня ўзмоцнены парашутна-дэсантны батальён 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый сумесна з пагранічнай службай адпрацавалі эпізод пераправы па пераадоленні воднай перашкоды цераз раку Сож ва ўмовах уздзеяння дыверсійных сіл умоўнага праціўніка.
Урачыстасці з нагоды 1030-годдзя хрышчэння нашых земляў і дня памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай узначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Ён правёў літургію ў Крыжаўзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Прыстанак прыняў тысячы паломнікаў, якія аб'ядналіся ў вялікі хрэсны ход.
Ужо больш за 150 заявак паступіла ад рамеснікаў з усёй Беларусі, якія хочуць прадставіць свае вырабы на кірмашы-продажы "Задзвінскі кірмаш". Ён традыцыйна праходзіць у час фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна".
Міжнародны фестываль традыцыйных культур "Браслаўскія зарніцы" пройдзе 4-5 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Браслаўскім райвыканкаме.
Нягледзячы на палітычныя інтрыгі і санкцыі, фестывальны Віцебск збярэ сяброў з 25 краін, паведаміла журналістам начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Віцебск рыхтуецца поўнамаштабна сустрэць XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску 2022", паведаміў журналістам дырэктар Дырэкцыі фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстаўка майстроў Дзісненскага гарадскога дома рамёстваў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
У Лепельскім райвыканкаме прайшло выязное пасяджэнне пашыранага Прэзідыума Савета Рэспублікі. У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
26 мая старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла асабісты прыём грамадзян у Віцебску.
У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) адбылося адкрыццё выставы народных майстроў Докшыцкага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.