Навіны вобласці

19.12.2023

Ігар Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама

18 снежня адбылося пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама, на якім разгледжана пытанне аб ходзе рэалізацыі рашэння аблвыканкама "Аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый". У рабоце пасяджэння прыняў удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.

18.12.2023

Спектакль аб захапляльных навагодніх прыгодах прэзентаваў тэатр «Лялька» ў Віцебску

Прэм'ера дзіцячага спектакля пра захапляльныя і забаўныя навагоднія выпадкі "Дзівосныя прыгоды" адбылася на сцэне тэатра "Лялька" ў Віцебску. Дзеці ўбачылі добрую і павучальную гісторыю аб казачных персанажах, а пасля паказу загадалі свае запаветныя жаданні галоўнаму чарадзею - Дзеду Марозу і атрымалі падарункі.

15.12.2023

Больш як 3,3 тыс. дзяцей пройдуць рэабілітацыю ў пастаўскім цэнтры «Ветразь» у 2024 годзе

Аздараўленне ў абласным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Ветразь" у Пастаўскім раёне на бясплатнай аснове ў 2024 годзе плануюць арганізаваць для больш як 1,6 тыс. дзяцей з асаблівасцямі здароўя з Віцебскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны ўрач установы Сяргей Петухоў.

14.12.2023

Каля 100 сімвалаў надыходзячага 2024 года вырабілі навучэнцы віцебскай гімназіі

Дзеці з віцебскай гімназіі нумар 8 вырабілі каля 100 сімвалаў надыходзячага 2024 года. Гімназісты стваралі цацкі з тканіны, вязалі з яркай пражы, выразалі з паперы, дрэва і іншых падручных матэрыялаў. Частка работ школьнікаў адправілася на конкурсы, у тым ліку рэспубліканскую "Калядную зорку".

13.12.2023

Праблемы сем'яў з асаблівымі дзецьмі абмеркавалi на дыялогавай пляцоўцы ў Віцебскай вобласці

Праблемы сем'яў з Віцебскай вобласці, у якіх выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, ільготы і дзяржаўныя гарантыі, іншыя пытанні абмеркавалi на дыялогавай пляцоўцы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

12.12.2023

У Віцебску ўзвядуць мультыбрэндавы машынабудаўнічы завод

Праект па будаўніцтве мультыбрэндавага завода па вытворчасці гідраўлічных механізмаў, фургонаў і грузапад'ёмных кранаў плануюць рэалізаваць у Віцебску ў бліжэйшыя два гады. Новыя вытворчыя плошчы могуць размясціцца ў Свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск".

11.12.2023

Майстры ў Верхнядзвінску адраджаюць нацыянальныя касцюмы

Верхнядзвінскі раённы Дом рамёстваў прадаўжае традыцыі і адраджае нацыянальныя касцюмы. Пераважаюць пакуль жаночыя ўборы, але мясцовыя майстры рукадзелля клапоцяцца аб папаўненні калекцыі. Майстар Таццяна Цыро таксама цікавіцца габеленапляценнем, саломапляценнем, лепкай з гліны, вышыўкай, карункапляценнем, вязаннем. Але сваім асноўным напрамкам называе адраджэнне тэхналогій ткацтва на кроснах.

08.12.2023

Віцебскі тэхналагічны каледж рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў

Установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі - стартавы крок да прафесіі. Больш за 2 тыс. чалавек (найбольшая па вобласці колькасць навучэнцаў) вучацца на сямі аддзяленнях у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы. Тут рэалізуюцца праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі па 38 спецыяльнасцях і прафесіях. Для навучання створаны ўсе ўмовы - гэта тры навучальныя корпусы, тры будынкі вучэбна-вытворчых майстэрняў, больш за 80 навучальных кабінетаў і лабараторый, тры інтэрнаты, чатыры спартыўныя залы, бібліятэка, выдавецкі цэнтр, сталовая.

07.12.2023

Масавы збор шышак пачаўся ў Віцебскай вобласці

Масавы збор шышак стартаваў у Віцебскай вобласці, работнікі лесу плануюць сабраць каля 50 т ураджаю ва ўсіх лясгасах паўночнага рэгіёна. На зборы шышак задзейнічаны чатыры чалавекі, не ўлічваючы трактарыста. Нарыхтоўка ідзе ўвесь светлавы дзень - прыкладна з 9 раніцы і амаль да 4 вечара. Кожную шышку работнікі лясгаса збіраюць уручную.

06.12.2023

Юныя дзюдаісты Беларусі і Расіі пазмагаюцца за перамогу на турніры ў Віцебску

Юнакі і дзяўчаты 2008-2010 гадоў нараджэння выступяць 6 снежня на ІІІ Адкрытым абласным турніры па дзюдо на прызы старшыні Савета Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Беларуская федэрацыя дзюдо". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні абласнога аддзялення федэрацыі галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Аляшкевіч.