Пытанні ўдасканалення прававых асноў міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве ў эканамічнай і гуманітарнай сферах абмеркавалі сёння ў Оршы на пастаянна дзеючым пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі семінары па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. У цэнтры ўвагі стварэнне адзінага навукова-тэхналагічнага асяроддзя, інавацыйныя падыходы, прыгранічнае і міжрэгіянальнае эканамічнае супрацоўніцтва, транзітны патэнцыял дзяржаў, імпартазамяшчэнне. Удзельнікі семінара наведалі мультымадальны прамыслова-лагістычны комплекс "Брэміна-Орша", на прыкладзе якога абмеркавалі пытанні даступнасці інвестыцыйнага клімату краіны.
Пытанні сацыяльна-палітычнай трансфармацыі ў грамадстве, моладзевая палітыка і роля партый - гэтыя і іншыя тэмы сёння гучалі ў Наваполацку падчас рэгіянальнага форуму "Беларусь адзіная". Актыў рэгіёна - моладзь, журналісты, працаўнікі культуры і адукацыі - сустрэліся з вядучымі экспертамі ў галіне паліталогіі, сацыялогіі, філасофіі і эканомікі. Новы аспект абмеркавання - тэма ролі прадпрымальнікаў і іх актыўнае ўцягванне ў жыццё краіны і рэгіёна. Паводле слоў куратараў форуму, такія сустрэчы - асабліва народная ініцыятыва ў гонар Дня народнага адзінства.
Пародзісты экспарт. У Гарадоцкім раёне разводзяць чыстакроўных французскіх авечак. Племянны цэнтр створаны ў вёсцы Стадолішча. Жывёлы пароды Іль-дэ-Франс закуплены ў Венгрыі. Пагалоўе - 450 авечак. Мэта - гадоўля з тым, каб забяспечваць рэгіён племянным маладняком і зарабляць грошы на продажы жывёлы за мяжу. Парода Іль-дэ-Франс карыстаецца вялікім попытам. Сярэдняя вага бараноў складае 110 кілаграмаў, авечак - да 90. Сярод пераваг - хуткі рост, адаптацыя да сезонных ваганняў прыроды, умеранае ўтрыманне тлушчу.
Дзякуючы новым архіўным знаходкам стала вядомая першая ўзгадка старажытнага сяла Порплішча ў Докшыцкім раёне. Гэты год для населенага пункта стаў юбілейным, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА краязнавец Кастусь Шыталь.
Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючага пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі семінара па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы пройдзе 30-31 жніўня ў Оршы. Яго тэмай стане ўдасканаленне прававых асноў міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве ў эканамічнай і гуманітарнай сферах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
Другі этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона пройдзе 28-29 жніўня на лыжаролернай трасе ў Гарадку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мясцовым райвыканкаме.
У тэрмін і больш якасна нарыхтоўваць корм для жывёл Віцебскай вобласці дапаможа новая кормаўборачная тэхніка. Яна паступіла ў гаспадаркі. Зараз на поўначы краіны актыўна ідзе другі ўкос травы, таму новыя машыны - важкая дапамога для аграрыяў.
У Віцебскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе акцыя "Увага - дзеці!", а 27 жніўня адбудзецца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў УДАІ па Віцебскай вобласці.
У філіяле "Маяк Ушацкі" ААТ "Полацкі КХП" плануюць за пяцігодку рэканструяваць комплекс на 3 тыс. галоў маладняку буйной рагатай жывёлы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Садоўскі.
Кніга "Глыбоцкае гета. Яны перамаглі смерць" выйшла ў серыі "Беларусь. Трагедыя і праўда памяці" ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", паведамілі БЕЛТА ў выдавецтве.