Сямейства лебедзяў было заўважана на рацэ Заходняя Дзвіна ў Віцебску.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Браслаў правёў нараду па тэме развіцця турызму на тэрыторыі Браслаўскага, Мёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў.
Вучаніца шумілінскай сярэдняй школы нумар 1 Марыя Скорынава заваявала прызавое месца на IX Міжнародным конкурсе піяністаў Young Euregio Piano Award Online Edition-2022. Творчыя спаборніцтвы праходзілі ў рэжыме анлайн і складаліся з двух тураў. У фінале конкурсу ўдзельнічалі амаль 60 музыкантаў з 24 краін. Піяністы спаборнічалі ў сваёй узроставай катэгорыі. Выпускніца Шумілінскай ДШМ, якая займаецца музыкай з 6 гадоў, падрыхтавала і выканала для еўрапейскага конкурсу вельмі складаную праграму з твораў Пракоф'ева, Скрабіна, Шапэна, Баха, Чайкоўскага і Капусціна.
У юбілейны для сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі год любімы віцябчанам калектыў, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Уладзімір Бяляўскі падрыхтавалі новую праграму пад назвай "Сімфатэрапія". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Лепшай сярод музейных устаноў Віцебскай вобласці па выніках дзейнасці за 2021 год быў прызнаны Бягомльскі музей народнай славы Докшыцкага раёна. Супрацоўнікі ўстановы культуры змаглі вывесці музей у лідары года ў вобласці дзякуючы краязнаўчай, навукова-даследчай, асветнай рабоце, а таксама вялікай колькасці мерапрыемстваў, у ліку якіх немалаважнае месца займаюць патрыятычныя і выхаваўчыя.
Людзі з інваліднасцю абслугоўваюць наведвальнікаў новай інклюзіўнай хлебапякарні ў Наваполацку. Шэсць чалавек з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця працуюць тут касірамі, прыбіральшчыкамі і афіцыянтамі па паўдня - у дзве змены. Амаль ва ўсіх ёсць вопыт работы. У дзень ва ўстанове прадаюць каля 100 кг свежага хлеба і выпечкі.
У Віцебскім раёне прайшоў абласны семінар-нарада па пытаннях падрыхтоўкі тэхнікі да веснавых палявых работ.
Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Полацкім райвыканкаме.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведаў вучэбна-практычны цэнтр па вытворчасці малака "Калінава" ў Віцебскім раёне.
Вучаніца першага класа наваполацкай дзіцячай школы мастацтваў (ДШМ) юная піяністка Ірына Гайрыян за год заваявала шэсць прызавых дыпломаў міжнародных рэгіянальных конкурсаў і паспяхова засвойвае складаную праграму за пяты клас.