Шэсць жыхароў Віцебска, якія дапамагалі эвакуіраваць работнікаў і наведвальнікаў з палаючага ГЦ "Беларусь" 13 снежня, узнагародзілі падзякамі ад абласнога ўпраўлення МНС. У ліку першых гэтыя шэсць чалавек, сярод якіх былі прадпрымальнікі, што працавалі ў гандлёвым цэнтры, а таксама неабыякавы наведвальнік, дапамаглі арганізаваць эвакуацыю. Не паддаўшыся паніцы, яны да прыезду ратавальнікаў выводзілі людзей з задымленага памяшкання.