19 снежня ў Віцебску ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прайшоў абласны навагодні баль для навучэнскай моладзі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 42 пары лепшых студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі вобласці, навучэнцаў Віцебскага і Полацкага кадэцкіх вучылішчаў, Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага.