Навіны вобласці

22.08.2024

Гаспадаркі Бешанковіцкага раёна завяршаюць уборку збожжавых і зернебабовых культур

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Бешанковіцкім раёне ўбраны з 95 працэнтаў плошчы. На фінішнай прамой знаходзіцца ўборачная кампанія практычна ва ўсіх гаспадарках рэгіёну. На палях "ПалітаддзелецАгра" ўбіраюць проса.

21.08.2024

Новую разметку каля школ і гімназій Віцебска нанясуць да 1 верасня

У Віцебску каля школ і гімназій да пачатку новага навучальнага года нанясуць амаль 1,7 тыс. кв.м спецыяльнай разметкі. Арыенціровачна нанесена прыкладна 70 працэнтаў. Усяго на тэрыторыі Віцебска будуць абслужаны 48 навучальных устаноў шляхам нанясення дарожнай разметкі: восем гімназій і 40 школ. Піктаграмы і надпісы "Школа" адказныя службы ўжо абнаўляюць паблізу ўстаноў адукацыі абласнога цэнтра.

20.08.2024

Басейн і скаладром. Новая пачатковая школа-дзіцячы сад адкрыецца ў Віцебску ў верасні

Новая пачатковая школа №48, у якой таксама будзе працаваць дзіцячы сад, рыхтуецца да адкрыцця ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

19.08.2024

Ігар Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама

Cтаршыня Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў час рабочай паездкі ў рэгіён прыняў удзел у пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама. На парадку пасяджэння - работа па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі Курапольскага сельсавета і развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў раёне. Заслухаўшы інфармацыю па першым пытанні, Ігар Сергяенка заклікаў прынцыпова падыходзіць да існуючых складанасцей і не вырашаных пакуль пытаннях і не замоўчваць іх.

16.08.2024

Зламалі хрыбет "Пантэры". Пры вызваленні Оршы байцы Чырвонай Арміі праявілі бяспрыкладны гераізм

Пад Оршай 14 ліпеня 1941 года свой першы бой прыняла батарэя рэактыўных мінамётаў БМ-13, легендарных "кацюш". Сем установак пад камандаваннем капітана Івана Флёрава далі першы залп з 96 рэактыўных снарадаў па пад'язных пуцях чыгуначнага вузла Орша. Праз паўтары гадзіны другі ўдар "кацюшамі" быў нанесены па пераправе цераз раку Аршыца, дзе назіралася вялікая колькасць варожай тэхнікі. Прымяненне рэактыўных снарадаў было настолькі эфектыўным, што яшчэ цэлы тыдзень нямецкія войскі на Аршанскім напрамку не наступалі.

15.08.2024

Лячэбная салодкасць прама з пчальніка. У Полацку адзначылі свята мёду

Самы старажытны горад Беларусі прыняў экалагічны фэст "Полацк - Мядовая сталіца", прысвечаны Мядоваму Спасу. Усе асноўныя лакацыі свята размясціліся на алеі цэнтральнага праспекта, які носіць імя Францыска Скарыны. Свае праграмы падрыхтавалі сем падворкаў, сярод якіх па выніках дня вызначылася лепшае. Таксама тут назвалі "Мядовую царыцу".

14.08.2024

Імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё" праіндэксаваны ў Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё". Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 6 жніўня 2024 года № 493. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

13.08.2024

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў рабоце кіраўніцтва Віцебскай вобласці выклікае насцярожанасць

Кіраўніцтву Віцебскай вобласці трэба навесці парадак у рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 жніўня, прымаючы кадравыя рашэнні аб узгадненні назначэння кіраўнікоў выканкамаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

12.08.2024

"Гэта вялікая справа". Лукашэнка ў Аршанскім раёне нагадаў аб практыцы шэфства над сельгаспрадпрыемствамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання агракамбіната "Юбілейны" ў Аршанскім раёне нагадаў аб практыцы шэфства над сельгаспрадпрыемствамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

09.08.2024

Аляксандр Субоцін: у СЭЗ "Віцебск" створана эфектыўнае бізнес-асяроддзе для новых вытворчасцей

За 25 гадоў у СЭЗ "Віцебск" сфарміравана эфектыўнае бізнес-асяроддзе для запуску новых вытворчасцей, укаранення інавацый і развіцця сектара паслуг. Аб гэтым на форуме "СЭЗ: магчымасці і перспектывы для бізнесу ў новых умовах" заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.