Работнікі Шумілінскага раённага дома рамёстваў адраджаюць мясцовыя традыцыі і прывіваюць дзецям і дарослым любоў да народных рамёстваў.
16 снежня старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін падчас акцыі "Нашы дзеці" наведаў Віцебскае кадэцкае вучылішча, дзе сустрэўся з навучэнцамі і ўручыў падарункі.
Аднаму са старэйшых прадпрыемстваў краіны ААТ "Віцебскія дываны" споўнілася 120 гадоў.
У Віцебску на абласной станцыі пералівання крыві здаюць плазму пацыенты, якія выздаравелі ад каранавіруснай інфекцыі.
У Міжнародны дзень футбола ў віцебскай ратушы адкрылася выстаўка "Футбол - гульня мільёнаў". Тут прадстаўлена самая вялікая ў Беларусі калекцыя атрыбутыкі гульні нумар 1 у свеце, якую сабрала дырэктар Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Настасся Пішчулова.
Рэстаўрацыйныя работы ў Спаса-Праабражэнскай царкве Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку ідуць у адпаведнасці з графікам, паведаміў журналістам міністр культуры Анатоль Маркевіч у час наведвання манастыра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Полацку 11-12 снежня падвядуць вынікі Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле культуры Полацкага райвыканкама.
Забарона на лоўлю сома звычайнага ў рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстанаўліваецца з 1 лістапада 2020 года па 31 сакавіка 2021 года.
29 кастрычніка ў Віцебску прайшла дыялогавая пляцоўка прадстаўнікоў грамадска-палітычных сіл вобласці на тэму "Шляхі пабудовы грамадзянскай супольнасці, вырашэнне палітычных і эканамічных праблем у Віцебскім рэгіёне".
Мотаспартсмены - блізняты з Оршы Андрэй і Валерый Жывуцкія пабудавалі незвычайны апарат на трох колах, злучыўшы ў адным корпусе матацыкл і кабрыялет. На ажыццяўленне ідэі пайшло каля года. Рабілі кузаў самі, фарбавалі, падбіралі ўсё неабходнае, камплектуючыя куплялі ў Беларусі. У выніку пад капотам эфектнага трайка - надзейны нямецкі шасціцыліндравы рухавік, каробка-аўтамат ад пазадарожніка, пярэднія тармазы ад японскага матацыкла. Асобны гонар - гук. Апаратура ўстаноўлена з катара - яна воданепранікальная, што важна для тэхнікі без даху. Перад пачаткам работ Андрэй і Валерый зрабілі чарцёж, звязаліся са спецыялістамі Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, даведаліся пра ўсе патрабаванні, каб трайк быў дапушчаны да руху на дарогах краіны.