У Дубровенскім раёне прайшоў форум маладых лідараў прыгранічча Беларусі і Расіі

05.04.2021

Форум маладых лідараў прыгранічча Беларусі і Расіі, прысвечаны Дню яднання народаў дзвюх краін, прайшоў у Дубровенскім раёне.

У мерапрыемстве з беларускага боку прынялі ўдзел маладыя кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, дэпутаты Дубровенскага, Гарадоцкага і Лёзненскага раёнаў. З расійскага - дэпутаты, кіраўніка раёнаў рэгіёна, прадстаўнікі маладзёжнага парламента. Дэлегаты форуму наведалі мемарыяльны комплекс "Рыленкі", дзе прынялі ўдзел у патрыятычным праекце БРСМ "Памяць сэрца". У будынку Дняпроўскай мануфактуры адбылася сустрэча з кіраўніцтвам раёна ў фармаце адкрытага дыялогу і трэнінг #ЯЛидер.

БелТА