Да 15 чэрвеня прымаюцца конкурсныя работы на VI Міжнародны фестываль фатаграфіі "ФотаКрок" імя Сігізмунда Юркоўскага, які адбудзецца ў Віцебску з 23 па 27 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце форуму.
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прадставілі ўнікальны артэфакт, знойдзены ў 2019 годзе ў горадзе Чуднаў Жытомірскай вобласці Украіны, - надмагільную пліту аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніцтва Віцебской вобласці прыняло ўдзел у суботніку, высадзіўшы на вуліцы Гагарына ў Віцебску каля 100 дрэў.
15 красавіка ў Гарадоцкім раёне прайшлі маштабныя тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі ляснога пажару. Паводле задумы, усталяванае анамальна гарачае і засушлівае надвор'е прывяло да шматлікіх узгаранняў сухой расліннасці з наступным пераходам у лясны пажар. З'явілася пагроза таго, што пажары перакінуцца на прыватныя домаўладанні і аб'екты Міністэрства абароны, прылеглыя да лясоў. У вучэннях былі задзейнічаны авіяцыя МНС, спецыяльная тэхніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, вытворчай лесагаспадарчай установы, Мінабароны і інш.
На палігоне ў Віцебскім раёне праходзяць спаборніцтвы на лепшага вадзіцеля, наводчыка і экіпажа БТР у сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі. У спаборніцтвах прымаюць удзел 12 экіпажаў са 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.
Механізатары ААТ "Адраджэнне" Віцебскага раёна пачалі сяўбу яравых і збожжавых. У гэтым годзе ім неабходна пасеяць 1,16 тыс. га.
Падчас правядзення акцыі па пасадцы дрэў і кустоў у Віцебскай вобласці будзе закладзена 50 алей і сквераў да Года народнага адзінства.
На аэрадроме Кукавячына пад Віцебскам 9 красавіка прайшлі парашутныя скачкі ваеннаслужачых 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.
У Віцебску прадаўжаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына. На вялікім участку дарогі пакладзена дарожнае палатно і пушчаны транспартны паток па новай паласе. Ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.
У Віцебску журы абласнога этапу фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "Арт-вакацыі-2021" адабрала 44 лепшыя нумары, якія змогуць прэтэндаваць на ўдзел у рэспубліканскім фінале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.