"Прадпрыемства ў студзені - чэрвені 2021 года выпусціла 23 т будаўнічых металаканструкцый. Гэта на 19,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - адзначылі ў холдынгу.
Яшчэ адзін філіял ААТ "Крычаўцэментнашыфер" - "Маладзечнажалезабетон", які таксама ўваходзіць у склад цэментнага холдынга, павялічыў вытворчасць прадукцыі. Так, у студзені - чэрвені прадпрыемства павялічыла выпуск будаўнічага раствору да 3256 куб. м, тэмп росту вытворчасці адносна першага паўгоддзя 2020 года склаў 187,6 працэнта.
Сёння цэментны холдынг аб'ядноўвае 26 прадпрыемстваў, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах краіны. На прадпрыемствах, якія ўваходзяць у склад Беларускай цэментнай кампаніі, пастаянна вядзецца работа па пашырэнні рынкаў збыту, удасканаленні якасці прадукцыі, рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў і ўкараненні інвестыцыйных праектаў. Вынікам работы кіруючай кампаніі з'яўляецца дадатны вынік усіх прадпрыемстваў і філіялаў, якія ўваходзяць у склад холдынга.