З Віцебскага раддома выпісалася пацыентка пасля родаў з цяжкай формай COVID-19

14.01.2022

13 студзеня з Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома выпісалася жыхарка Наваполацка, якая перанесла COVID-19 у цяжкай форме.

Карэнная навапалачанка Алена Зінькевіч перанесла каранавірус у другім трыместры цяжарнасці. Тры тыдні медыкі змагаліся за жыццё жанчыны і яе дзіцяці ў рэанімацыі. Нарадзіла Алена Зінькевіч здаровага малыша ў належны тэрмін.

БелТА