На якіх вуліцах Полацка ў чэрвені 2022 адключаць гарачую ваду

03.06.2022

Да ведама спажыўцоў цяпла.

З 9 па 22 чэрвеня ўключна ў раёне аб'ектаў па вул. Я. Купалы, вул. Кандраценкі, вул. Фурманава, у р-не былога ляснога каледжа (вул. Еўфрасінні Полацкай), малочнага камбіната, вул. Шміта, завулка Шміта, вул. Пралетарскай, вул.Фрунзэ, 6-га завулка Фрунзэ, вул.Камарова, вул.Касманаўтаў, 2-га завулка Касманаўтаў, вул.Школьнай, вул.Паўночнай, мікрараёнаў Аэрапорт-1, Аэрапорт-2, Аэрапорт-3, Аэрапорт-4 , Аэрапорт-6, Аэрапорт-7, вул.Зыгіна, вул.Шанягіна, вул.Багдановіча, вул.Хруцкага, вул. Машэрава, 6-га зав. Міронавай, праспекта Дойліда Іаана, праспекта Міра, вул. Грунвальдскай, р-на бальніцы, РК «Ксты», Віленскай шашы будзе адключана гарачае водазабеспячэнне ў сувязі з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў і планавым рамонтам цеплавых сетак.

У перыяд выпрабаванняў цеплавых сетак 10 і 20 чэрвеня не выключаны пашкоджанні трубаправодаў, што можа прывесці да вялікіх уцечак сеткавай вады. На гэты час просім прыбраць усе матэрыяльныя каштоўнасці з падвальных памяшканняў. Пры выяўленні пашкоджанняў у цепласетках просьба неадкладна паведаміць па тэлефоне 41-48-21. Забараняецца знаходжанне старонніх асоб у месцах праходжання трубаправодаў цепласеткі.

Прыносім прабачэнні жыхарам горада за часовыя нязручнасці.

Фота з інтэрнэт-крыніцы.

Крыніца: pvestnik.by