Паважаныя палачане і госці горада!

02.06.2022

У сувязі з правядзеннем у Полацку маштабных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай і 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях, у нядзелю, 5 чэрвеня, будзе абмежавана наведванне тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.