Арганізатары: Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва г.Полацка і Рэспубліканскі інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах.
У другой дэкадзе жніўня ў г. Полацку адбылася рабочая сустрэча па падрыхтоўцы і правядзенні міжнароднага праваслаўнага эканамічнага форуму і дабрачыннай духоўна-асветніцкай канферэнцыі «Пакроўскія сустрэчы ў Полацку» ў перыяд з 14 па 16 кастрычніка 2022 года. Мерапрыемствы прымеркаваны да святкавання 1030-годдзя ўтварэння Полацкай епархіі і праваслаўя на беларускіх землях і накіраваны на ўмацаванне эканамічных і грамадскіх сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
08.09.2022 c 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Полацкага раёна будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Горы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Радыё Віцебск, Культура, Сталіца.
На раніцу 1 верасня ў Віцебскай вобласці ўбрана 94% плошчаў ад плана, намалочана 1018,4 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 30,7 ц/га. На аналагічную дату мінулага года было ўбрана 302,7 тыс га (97,8%), намалочана 775,3 тыс. т збожжа пры ўраджайнасці 25,6 ц/га.
З 1 па 17 верасня ў Віцебскай вобласці пройдзе марафон «Адзіны», які прысвечаны Дню народнага адзінства.
Дарагія школьнікі, студэнты, педагогі, бацькі, віншуем Вас з Днём ведаў!
З 13 жніўня бягучага года адкрываецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку і фазана.
Адразу два святы — Дзень народнага адзінства і абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022» — адзначыць у суботу, 17 верасня, г.Глыбокае.
Штогод 14 жніўня Полацк становіцца мядовай сталіцай. На праспекце Францыска Скарыны разгортваецца кірмаш, дзе ідзе шырокі гандаль мёдам і іншымі прадуктамі пчалярства.
Жніво ў разгары, і ўдзел у гэтай адказнай для працаўнікоў вёскі пары прымаюць не толькі мужчыны, якія ўпэўнена кіруюць камбайнамі і аўтамабілямі, але і жанчыны.