З 1 па 17 верасня ў кожным раёне Віцебшчыны людзі, якія праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці, пранясуць дзяржаўны сцяг і традыцыйны ручнік, а затым перададуць эстафету суседняму рэгіёну. У час старту марафону яго ўдзельнікі выканаюць гімн Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў праграме мерапрыемстваў - рэспубліканская акцыя БРСМ «Роднае-народнае», канцэрт «У адзінстве наша сіла», праца тэматычных лакацый, правядзенне адкрытых дыялогаў «Адзінства народа - сіла Беларусі» і інтэлектуальных турніраў сярод працоўных калектываў на тэму гісторыі нашай краіны .
Старт марафону будзе дадзены 1 верасня ў Пастаўскім раёне. У гэты ж дзень ва ўсіх раёнах вобласці пройдуць адкрытыя дыялогі, сустрэчы з першакласнікамі і цырымонія ўручэння кожнаму з іх флага Рэспублікі Беларусь.
А 5 верасня эстафету Полацкаму раёну перадасць моладзь Ушацкага раёна.
17 верасня флаганосец Віцебскага раёна перадасць Віцебску дзяржаўны сімвал Беларусі і ўсе сабраныя ад рэгіёнаў ручнікі.
На цэнтральнай плошчы Віцебска адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы сцяга і ручнікоў, а таксама марш-парад сцягоў Рэспублікі Беларусь з усіх раёнаў вобласці.
Падчас абласнога марафону пройдзе інтэрнэт-чэлендж «17», устаноўка таблічак у рамках міжнароднага патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка», а таксама конкурс тэматычных плакатаў «У адзінстве наша сіла».
Крыніца: pvestnik.by