Дзень ведаў - свята для ўсіх. Яно напоўнена шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі. У гэты дзень навучальныя ўстановы зноў адчыняць дзверы класаў і аўдыторый, а 1190 першакласнікаў Полаччыны ўпершыню сядуць за парты. Адукацыя ў нашы дні мае каласальнае значэнне. Яна дае чалавеку веру ў сябе, мэтанакіраванасць, аснову для новых перамог і дасягненняў, забяспечвае нашай краіне надзейную будучыню. Мы па праве ганарымся нашымі педагогамі, таленавітымі навучэнцамі і студэнтамі, якія кожны год дабіваюцца поспеху на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і алімпіядах. Няхай новы навучальны год ва ўсіх складваецца выдатна. Жадаем моцнага здароўя і дабрабыту, а навучэнцам і студэнтам — добрай паспяховасці і яркіх здзяйсненняў!
І.І. Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама.
І.Ф. Грыбовіч, старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.
Крыніца: pvestnik.by