На раніцу 1 верасня ў Полацкім раёне ўбрана больш за 94% плошчаў ад плана

01.09.2022

На раніцу 1 верасня ў Віцебскай вобласці ўбрана 94% плошчаў ад плана, намалочана 1018,4 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 30,7 ц/га. На аналагічную дату мінулага года было ўбрана 302,7 тыс га (97,8%), намалочана 775,3 тыс. т збожжа пры ўраджайнасці 25,6 ц/га.

Яравы рапс убраны на 9,4 тыс.га (29,4%), намалочана 15,6 тыс. т масласямян пры ўраджайнасці 16,6 ц/га. Лепшыя паказчыкі ў Аршанскім (20,9 ц/га), Верхнядзвінскім (20,5 ц/га) і Талачынскім (20,2 ц/га) раёнах.

Нарыхтавана 8 тыс. т ільнотрасты сярэднім нумарам 1,01.

Ідзе да завяршэння другі ўкос траў. З пачатку сезона на ўмоўную галаву нарыхтавана 14,84 цэнтнера кармавых адзінак (+0,70 ц к.адз. да леташняга паказчыка).

Віцебскія весці.

Крыніца: pvestnik.by