У Полацку пройдзе раённы суботнік!

02.09.2020

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у суботніку, які пройдзе 5 верасня 2020 года ў Полацку і Полацкім раёне.

Кіраўнікоў і членаў працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый усіх форм уласнасці, размешчаных на тэрыторыях г. Полацка і Полацкага раёна запрашаем правесці працу па прывядзенні ў належны санітарны стан прылеглых і замацаваных тэрыторый.

Жыхароў шматкватэрных дамоў запрашаем прыняць удзел у навядзенні парадку і санітарнай ачыстцы дваровых тэрыторый.

Домаўладальнікаў індывідуальнай жылой забудовы запрашаем правесці мерапрыемствы па навядзенні парадку і санітарнай ачыстцы прылеглых тэрыторый да домаўладанняў.

Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення суботніка, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне парка культуры і адпачынку г. Полацка, набыццё абсталявання для дзіцячых пляцовак г. Полацка і Полацкага раёна.

Агульнымі намаганнямі зробім наш раён самым чыстым і ўтульным!